uBO Lite (uBOL) гэта базаваны на MV3 блакавальнік змесціва. Прадвызначаны набор правіл адпавядае тыпавому набору фільтраў uBlock Origin: - Убудаваныя спісы фільтраў uBlock Origin - EasyList - EasyPrivacy - Спіс сервераў з рэкламай і адсочвання ад Peter Lowe Вы можаце ўключыць больш набораў правіл праз старонку налад -- націсніце на значок _Шасцярэнькі_ на ўсплывальнай панэлі. uBOL цалкам дэкларатыўны, то-бок не мае неабходнасці ў сталым uBOL працэсе дзеля фільтрацыі, а фільтрацыя змесціва на аснове інʼекцыі CSS/JS надзейна выконваецца пераважна самім браўзерам замест пашырэння. Гэта значыць, што uBOL не спажывае рэсурсаў працэсара/памяці пры блакаванні зместу -- службовы працэс uBOL патрэбны _толькі_ падчас узаемадзеяння з усплывальнай панэллю або наладамі.